Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

Парад ансамблей

Мы в ВКОНТАКТЕ

 

Даты, людзі і песні

Автор Viewer, 18 сентября 2007, 00:57:11

« назад - далее »

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

Viewer

У гэтай тэме я планую ўспамінаць аб днях нараджэння тых ці іншых музыкантаў і літаратараў, якія зрабілі нешта для беларускай песні. Гэта будзе нагодай для невялічкіх песенных падборак. Спадзяюся, гэта будзе некаму цікава; можа, хто-небудзь з наведвальнікаў форуму дзякуючы гэтаму адкрые для сябе некаторыя невядомыя яму старонкі нашай эстрады, якая, калі браць у рэтраспектыве, з аднаго боку (насуперак пашыранаму меркаванню) такая багатая, а з другога — такая забытая і занядбаная...
І сёння — цудоўная нагода ўспомніць пра аднаго з найбуйнейшых беларускіх паэтаў XX стагоддзя Максіма Танка, у якога акурат у гэты дзень 95-гадовы юбілей.
На вершы Максіма Танка беларускімі кампазітарамі напісана не так і мала песень, але пераважная большасць з іх, на жаль, зусім рэдкія, і я іх нават ніколі не чуў. Тым не менш, чатыры песні ў мяне набралася...
Многім вядома песня «Авэ Марыя», напісаная на хрэстаматыйны верш Максіма Танка (створаны ў 1957 годзе), якую выконвалі «Песняры». Таму, думаю, вам цікава будзе параўнаць яе з версіяй Эдуарда Зарыцкага, якая ўвайшла ў рэпертуар Надзеі Мікуліч. Мне такое музычнае ўвасабленне гэтага верша здаецца таксама вельмі вартым.
Песня «Завушніцы», магчыма, самая вядомая з напісаных на вершы Максіма Танка і неаднаразова выдавалася. Я яе ўключыў у гэты канцэрт галоўным чынам для тых слухачоў, якія будуць не з гэтага сайта :).
Верш «Салют Перамогі», на які была напісана песня Мікалаем Сацурам, датуецца 1989 годам. Адсюль можна меркаваць, што і песня створана не раней гэтага часу. Аднак, нягледзячы на такую адносную навізну, чуць яе даводзілася зусім не часта...
Зусім мала вядома мне таксама пра час і акалічнасці стварэння песні «Я хацеў бы...». (Дарэчы, буду ўдзячны, калі хто-небудзь раскажа мне што-небудзь пра спевака Уладзіміра Васільева, якога я ведаю выключна па запісах, але аб якім практычна не маю інфармацыі.) Мяркуючы па ўсім, гэта 1990-я гады. Але цікава, што адпаведны верш Максіма Танка быў надрукаваны аж у 1952 годзе.
http://shara.by/download/~file=1ac83db4ccfdb603b8b88a79e723d4087c77d932

Eugene MAGALIF

Могу буквально несколько слов написать о Владимире Васильеве. Вот как произошло наше знакомство.
Примерно в 1987-м, когда я уже работал на радио, я написал две песни на стихи Г. Буравкина. Л.Г. Полковникова, которая распоряжалась практически всеми новыми записями и приглашением исполнителей на радио (выискивала новые имена), решила на моей песне попробовать нового солиста Филармонии – Владимира Васильева. Он откуда-то приехал из другой республики. Или с Украины, или из России, точно не помню. Среднего роста, с ухоженным приятным лицом и седыми волосами, приятным обхождением. Я думаю, что ему уже было далеко за тридцать в то время. Глаза очень светлые и какие-то не то, что пустые, а, скажем, мало чего выражающие. Голос – лирический романтический баритон типа Серебренникова.
Наша с Буравкиным песня "Больш табе я не пазваню" шла одновременно в передаче "Премьера песни" и по Радио и по Телевидению, и Владимир был её первым исполнителем. Помню его жуткое волнение в студии Радио. Дело в том, что Полковникова давала ему шанс, это была его первая запись, а ему очень хотелось закрепиться в Белоруссии и дальше звучать на Радио.
Песню записали с огромным трудом тогда, потому что от волнения он очень фальшивил на записи.
На Телевидении снимали так называемый "клип". Убожество, конечно. Медленные проходы с перекинутым через плечо пиджаком, крупным планом пальцы, набирающие цифры на крутящемся телефонном диске и сидение в одиночестве на парковой скамейке.
Я не думал, что песня понравится кому-то в его исполнении, но произошло чудо. Эта песня позднее без всякого проталкивания стала очень часто исполняться и по собственной инициативе записываться другими певцами. То есть Васильев её как минимум не испортил, а спел вполне прилично по тем временам.
Фотографии Володи у меня нет, к сожалению.

Viewer

Дзякуй, Яўген, за расказ пра Васільева.
Я нават не помню, бачыў я яго калі-небудзь па тэлевізары ці не. Актыўна слухаць і збіраць беларускую эстраду я пачаў у 1995 годзе... песні ў выкананні Уладзіміра Васільева тады даволі актыўна перадавалі па Беларускім радыё, але вось не памятаю, ці запісваў ён яшчэ ў той час нешта новае і ці ўдзельнічаў у тагачасных тэлефестывалях...
Уражанне ад яго творчасці ў мяне было, помню, у цэлым пазітыўнае, але ўсё ж не сказаць каб вельмі яркае. Цікава, што па голасе Уладзімір Васільеў здаваўся мне падобным да Уладзіміра Ухцінскага, але паважаў я яго, канечне, значна больш за апошняга... ;)
А «кліпы» такія я пабачыў у 1997—1998 гадах, калі на тэлебачанні была часова адроджана перадача «Прэм'ера песні». Помніцца, вялі яе тады спачатку Алесь Байкоў, потым Наталля Тамела, а потым, здаецца, і яшчэ нехта... Паколькі песню ў гэтай перадачы паказвалі двойчы, то рабілі і дзве версіі «відэарада». У першай саліст звычайна спяваў песню на сцэне ў студыі, а ў другой дзеянне адбывалася дзесьці «на натуры» і нагадвала тыповы кліп, толькі, канечне, зусім сціплы па сваіх выяўленчых сродках і бюджэце.

Viewer

Ну, хоць і са спазненнем, але выканаю запланаванае. Лепш позна, чым ніколі :).
21 верасня адзначыў свой дзень нараджэння беларускі кампазітар Алег Елісеенкаў. Гэта адзін з тых кампазітараў, якія знайшлі сваё сякое-такое месца і ў сучасным шоу-бізнесе. Песні Алега Елісеенкава працягваюць з'яўляцца ў рэпертуары некаторых нашых «зорак». Але куды больш плённымі ў яго творчасці былі 1990-я гады, калі ім былі напісаны многія дзесяткі песень, якія спяваліся дзесяткамі самых рознастылёвых выканаўцаў — ад Аляксандра Саладухі да Віктара Вуячыча.
Алег Елісеенкаў заўсёды рабіў на мяне ўражанне кампазітара «шлягернай» накіраванасці. Многа ўспамінаецца перш за ўсё яго «лёгкіх», танцавальных песень. Таму часам нават трохі нязвыкла было чуць такія, напрыклад, яго песні, як «Прыцягненне сэрца» і падобныя.
Не магу не ўспомніць добрым словам дзейнасці Алега Елісеенкава на пасадзе галоўнага рэдактара музычных і забаўляльных праграм Беларускага тэлебачання. Ён узначаліў гэтую рэдакцыю ў 1997 годзе і працаваў там, наколькі ведаю, пару гадоў. Пры гэтым ён шмат рабіў для прапаганды беларускай эстраднай музыкі, прычым беларускай менавіта ў нацыянальным разуменні. Тады былі адроджаны тэлефестываль «Песню бярыце з сабой», перадача «Прэм'ера песні», у якія адбіраліся песні на беларускай мове. У 1997 і 1998 годзе за Елісеенкавым выходзілі цалкам беларускамоўныя «навагоднія агеньчыкі». Усё гэта спрыяла павелічэнню «попыту» на беларускамоўныя песні і стымулявала нашых аўтараў і выканаўцаў пісаць і запісваць іх. Таму ў тыя гады з'явілася нямала добрых песень.
Па спасылцы ніжэй вы можаце скачаць песні Алега Елісеенкава «Запалі агонь», «Салаўіная раніца», «Прыцягненне сэрца», «Пярсцёнак», «Юны месяц» і «Прыдарожныя кветкі». Там жа і інфармацыя пра іх.
http://shara.by/download/~file=daf9b542422c5688a81f886f5645c2e22b422679

Aleksander

Viewer ,ў Вас выпадкова няма дзіцячых песень Елісеенкава "Верабейка" і "Мышка шэрая"?  :)
Няма таго, што раньш было...

Viewer

Aleksander, «Мышка» ёсць у магнітным запісе, таму з ёй яшчэ трэба важдацца. А «Верабейка» дык нешта нават і не прыгадваецца... Што гэта за песня і хто яе выконваў?

gansales

Папраўце, калі памыляюся. "Верабейка" - гэта:

Вера-вера-верабейка
Вось шчасліўчык, слоў няма!
Гэта ж цэлую капейку
Нізавошта атрымаў!

???

Viewer

Ага, помню, нешта такое было!.. Але вось хто выконваў, усё роўна не ўспамінаецца.

Aleksander

Так,гэта яна.А выконваў нейкі хлопчык.
Няма таго, што раньш было...

gansales

Цитата: Aleksander от 24 сентября 2007, 20:32:22
Так,гэта яна.А выконваў нейкі хлопчык.


А я памятаю!
Рыгор Чуб

Viewer

Знаёмае імя... Гэты Рыгор Чуб быў, магчыма, з дзіцячага ансамбля «Званочкі» пад кіраўніцтвам Валянціны Сярых?

gansales

А вось гэтага ўжо і не ведаю. Выступаў ён з песняй на вечары Елісеенкава на СлаўБазе. Але год не памятаю.

Viewer,
Скажыце, а ці няма ў Вас песні "Лес". Кажуць, што гэта твор Лучанка на верш Коласа і ён з'яўляецца гімнам Міністэрства лясной прамысловасці. А спяваюць - "Песняры".

Viewer

Не, у мяне ёсць толькі раманс «Лес» Юрыя Семянякі (на словы Коласа). Выконвае яго Анатоль Падгайскі. Гімнам гэты раманс, канечне, ніяк быць не мог.

Viewer

#13
Сёння — дзень нараджэння Сяргея Грахоўскага. Гэтаму вядомаму беларускаму паэту магло б споўніцца 94 гады.
Таму прапаную паслухаць тры песні на яго вершы.
Першая — «Начныя кастры» на музыку Эдуарда Зарыцкага. Не ведаю, як хто ўспрымаў гэтую песню, а ў мяне яна заўсёды была адной з самых любімых. Гэта адна з нешматлікіх беларускіх песень, якія я памятаю яшчэ з васьмідзесятых гадоў, калі я быў даволі малы і з беларускай эстрадай меў крайне мала дачыненняў. Паколькі пласцінак з ёй у нашай сям'і не было (на ўсіх нашых пласцінках, а іх было больш чым паўсотні, было ўсяго дзве беларускамоўныя песні — «Завушніцы» і «Закасі мае вёсны» ў выкананні «Песняроў». Было таксама некалькі рускамоўных песень у выкананні «Верасоў»), то беларускія песні я мог толькі эпізадычна чуць па радыё. І быў вельмі рады, калі ўдавалася пачуць «Начныя кастры». Праўда, ужо нават не ўспомню: гучала гэта песня тады ў выкананні Святланы Кульпы ці ў іншай версіі, якая належыць нейкай другой спявачцы... ці не Таццяне Арлоўскай? Не ведаю таксама, чыё выкананне было першым. Дужа хацеў бы мець і той запіс: там была цікавая, адметная аранжыроўка.
«На апошняй вярсце» — песня паважанага ўдзельніка гэтага форуму Яўгена Магаліфа. Пару год назад ён выкладваў тут яе ў выкананні Данчыка. Я ж прапаную цяпер паслухаць яе ў версіі Ігара Качагарава, якая, здаецца, была і першым выкананнем гэтай песні (ці я памыляюся?).
Цікава адзначыць, што цяпер у мяне гэтая песня ёсць, як я падлічыў, у чатырох версіях: Ігара Качагарава, Данчыка, украінскага, як мы высветлілі, дуэта Лізы і Аляксандра, а таксама ў канцэртным выкананні Мікалая Скорыкава (запіс з фестывалю «Маладзечна-97»). Праўда, апошнія два запісы яшчэ недзе далёка на магнітных стужках.
«На азёрах сініх» — песня ў выкананні папулярнага некалі дуэта Галіны Галенды і Уладзіміра Кудрына. Пра яго таксама на гэтым форуме ішла гаворка. Музыку да яе, паводле наяўнай у мяне інфармацыі, напісаў сам Уладзімір Кудрын.
Цікава, аднак, што ўсе вядомыя мне песні на вершы Сяргея Грахоўскага вось такога характару — мінорнага, восеньскага, тужлівага. Чамусьці кампазітары выбіралі ў яго для песень такія вершы, хоць былі ж у гэтага паэта і іншыя...
http://shara.by/download/~file=f0fd0e2a12e44b2ffe8cd4ddfa61661199af76f8

Eugene MAGALIF

Даражэнькi Viewer, а колькi яшчэ сурпрызаў вы маеце? Прашу тэрмiнова – у першую чаргу – знайсцi стужку с запiсам Мiкалая Скорыкава i, калi ласка, перавесьцi яе ў лiчбавы фармат, каб паслаць мне. Няўжо ж мне так пашанцавала? Вельмi буду ўдзячны. Такiм вось чынам i другая мая песня з Фестывалю ў Маладзечне адшукалася, канцэртны запiс "Больш табе я не пазваню" у выкананнi Iнны Афанасьевай.  Я ведаў, што яна яе спявала, але запiсу не было.
Ну и как мне теперь жить? Без записи Николая Скорикова? Так хочется поиметь!
Заранее спасибо.
Да, Игорь Кочегаров был первым исполнителем песни "На апошняй вярсце". И ваш покорный слуга – тоже. Я как-то об этом писал, по-моему. Граховскому поначалу песня не понравилась: "Замнога барабанаў". Поэтому сделали запись меня самого поющего только под свой рояльный аккомпанемент. И на передаче "Премьера песни" сначала пустили меня в джемпере и с бабочкой, а в конце – Игоря Кочегарова.