Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

Парад ансамблей

Мы в ВКОНТАКТЕ

 

Рэцэнзiя на кнiгу "НОТА СУДЬБЫ. ВЛАДИМИР МУЛЯВИН" (Д. ПАДБЯРЭЗСКІ)

Автор Олег Верещагин, 17 февраля 2005, 03:07:06

« назад - далее »

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

Статья

Рэцэнзiя на кнiгу "НОТА СУДЬБЫ. ВЛАДИМИР МУЛЯВИН". Рэдактар-складальнік — Л.Крушынская. Мн.: Мастацкая літаратура. 2004.


Рэцэнзаваць, разьбіраць па старонках падобныя кнігі — задача вельмі няпростая і адказная. Можна нават сказаць, яна аніяк не прасьцей, чым прыдумаць такую кнігу і ўвасобіць яе, давесьці да чытача. І справа тут не ў асобе чалавека, якому прысьвечана гэтая кніга, не ў ступені даступнасьці матэрыялу, не ва ўзроўні прадстаўніцтва аўтараў. На першы плян выходзіць цалкам іншы чыньнік, але менавіта ён і вызначае ў выніку посьпех ці — правал выданьня. А чыньнік гэты наўпрост залежыць ад вельмі істотнага фактару, а менавіта: ад таго, наколькі складальнікі кнігі здолеюць абыйсьці надзвычай прыцягальны шанц міфалагізаваць, прыўкрасіць, узьвялічыць чалавека, якому прысьвячаецца кніга,

наколькі сутнасьць ягонай асобы здолее ва ўспамінах блізкіх яму "ў тым жыцьці" людзей пазьбергнуць абранзавеньня. Наколькі, нарэшце, гаворка па сутнасьці справы здолее калі не пераўзысьці, дык хоць бы ўраўнаважыць дзяжурныя справаздачы тых, хто мае імя, але не мае чаго сказаць.

Інакш кажучы, посьпех такога выданьня цалкам залежыць ад абранага жанру, бо партрэт можа быць парадны, а можа быць пісаны няхай нават шчырым сэрцам, але без разьліку на тое, што ён некалі зойме ганаровае месца ў пастаяннай экспазыцыі нейкага вельмі прэстыжнага музэя.

Першае ўражаньне ад знаёмства з кнігай "Нота судьбы", прысьвечанай памяці знакамітага музыканта Уладзімера Мулявіна, было такое: дзякаваць Богу, магло атрымацца і горш. Таму што існавала цалкам рэальная небясьпека, улічваючы той афіцыёзны "звон", зь якім была абвешчана праграма ўшанаваньня памяці музыканта, што выданьне гэтае можа набыць выгляд стандартнай мэмарыяльнай дошкі, за якой ня будзе па сутнасьці амаль нічога, што магло б расказаць нешта новае пра чалавека рэальнага — з усімі ягонымі плюсамі і мінусамі, што мы атрымаем у выніку амаль кананічны вобраз асобы, якая ніколі не памылялася і заўсёды дакладна ведала, што трэба рабіць сёньня, заўтра, праз месяц, у наступнай пяцігодцы.

Уладзімер Мулявін ніколі такім ня быў. Ён наогул вельмі шмат патаемнага, зьвязанага найперш з творчасьцю, трымаў пры сабе і надзвычай неахвотна дзяліўся задумкамі з іншымі, нават з даволі блізкімі яму людзьмі. Дастаткова ўважліва прагледзець ягоныя інтэрвію, асабліва з першых гадоў існаваньня ансамбля "Песьняры", каб заўважыць, што ён шмат дзе паўтараецца, а часам наогул гаворыць адно й тое ж. Не таму, што яму не было чаго сказаць. Магчыма, баяўся сурочыць. Але хутчэй за ўсё, ён лічыў за лепшае казаць пра тое, што ўжо ёсьць, а вось развагі адносна "плянаў на будучыню" ён, відаць, пакідаў іншым. Больш гаваркім і тым, хто за ўласныя словы не лічыў годным адказваць.

Сама кніга складаецца з чатырох разьдзелаў: "Чалавек", "Менэстрэль. Музыка. Пясьняр", "Беларусь — Мулявін — сьвет" і "Легенда — вялікая праўда". Адкрываецца кніга словамі Аляксандра Лукашэнкі — афіцыйным тэкстам, які мог быць адрасаваны ня толькі памерламу музыканту, але, бадай, памяці любога знакавага творцы. Дзякаваць Богу, тэкст гэты невялікі, але ён не адзіны з тых, што пазначаны настроем "дзяжурнасьці". На жаль, складальнік кнігі ці то не захацела, ці хутчэй проста ня здолела з цалкам зразумелых прычын абыйсьціся без тэкстаў ад людзей з імем ці з пасадай, якім канкрэтна, па сутнасьці справы сказаць не было амаль нічога. Цалкам дзяжурным тэкстам выглядае выступ мітрапаліта Менскага і Слуцкага, Патрыяршага экзарха ўсея Беларусі Філярэта. Царква і папулярная музыка? Суседзтва з галіны фантастыкі. Але ж як без яго?! Імкненьне прыцягнуць у лік аўтараў кнігі вядомых дзеячаў музычнага мастацтва ці знакамітасьцяў зь іншых галінаў не заўсёды было апраўдана. Як паказвае кніга, апроч нейкіх расплывістых, агульных слоў многім зь іх сказаць і не было чаго. Гэта датычыць найперш артыкулаў Аляксандра Разэнбаўма, Мікалая Баскава. Наогул непаразуменьнем варта лічыць "карацельку" ўдзельніка вядомай польскай групы " Czerwone Gitary " Ежы Скшыпчака, сэнс якой можна зьвесьці да аднаго: так, маўляў, чуў нешта такое, але што, дзе, калі?..

Дарэчы, многія з аўтараў разьдзелу "Чалавек" ледзь не ў адкрытую прызнаюцца, што іх сустрэчы з Мулявіным насілі цалкам выпадковы, гастрольны характар. Мо з гэтай прычыны, што яны ведалі кіраўніка "Песьняроў" адно павярхоўна і напэўна аніколі сур'ёзна не ўдумваліся ў тое, што прапанаваў ансамбль аўдыторыі, іх словы прызнаньня і выглядаюць такімі дзяжурнымі і цалкам неабавязковымі.

Больш за тое: давайце (па вялікаму рахунку) задумаемся. Хто такія, напрыклад, Мікалай Гнацюк ці Алег Газманаў, каб выказвацца на тэму Мулявіна? Маштабы, прабачце, несуразьмерныя. Гэтыя й падобныя да іх людзі, чые дасягненьні ў эстраднай творчасьці тлумачацца часам даволі далёкімі ад мастацтва рэчамі, на маю думку, лепш бы прамаўчалі, бо словы іхнія практычна нічога дадаць да вобраза Уладзімера Мулявіна не маглі.

А часам сярод гэтых прызнаньняў можна сустрэць і сапраўдныя "пэрліны". З павагай стаўлюся да той ролі, якую адыграў музыкант з Украіны Ян Табачнік у разьвіцьці жанру. Але ягоныя словы "Благодаря Мулявину мир познал душу белорусского народа" — гэта, прабачце, усё з той жа опэры на тэму ўзьнясеньня да нябёсаў таго, хто аб гэтым ніколі і нікога не прасіў. Такое мог бы сказаць іншы ўкраінец — паэт Юрый Рыбчынскі, як паэт абыграўшы надзвычай сьмелую сэнтэнцыю. Але Рыбчынскаму месца ў кнізе не знайшлося... Затое іншы паэта — Міхаіл Шэлехаў — даў сабе разгарнуцца аж да таго, што месцамі чытаць ягоны тэкст было неяк няёмка. Тут столькі "выспренности", столькі проста чужой і паэзіі, і нават мулявінскай прозе патэтыкі, што замест цудоўных (з большага) здымкаў, якія прыкметна ўзбагачаюць кнігу, міжволі бачыш перад сабой ператвораны ў сьвятыню абраз.

Куды больш змястоўны і больш чалавечны па духу разьдзел "Менэстрэль. Музыкант. Песьняр" (хоць пры чым тут менэстрэль?). Яго аўтары — людзі, якія непасрэдна супрацоўнічалі з Уладзімерам Мулявіным у розныя перыяды ягонага жыцьця. Ім сапраўды ёсьць што сказаць. Валяньцін Тарас, Валяньціна Гаявая, Людміла Ісупава, Алег Молчан, Рафік Рагімаў, Валяньцін Бадзьяраў, Уладзімер Ткачэнка, Валяньціна Бартлава і Галіна Крываблоцкая і іншыя, хто дапамагаў "Песьнярам" у творчай кар'еры. Іх успаміны прыносяць шмат каштоўных і малавядомых дэталяў, по-свойму раскрываючы "кухню" ансамбля і ягонага лідэра. Цалкам слушна ў гэты разьдзел уключаны фрагмэнты раней надрукаваных у перыёдыцы ўспамінаў былога песьняра Уладзімера Нікалаева, а таксама вытрымкі з асабістых дзёньнікаў іншага піяніста "Песьняроў" Ігара Паліводы.

Вось на іх варта спыніцца асобна. Справа ў тым, што зьмест гэтых напісаных шчыра, рэзка і па-майстэрску дзёньнікаў трапіў у Сеціва. У тэкстах дзёньника многія, у тым ліку й "Песьняры", паказаны (канечне — з уласных пазыцый!) часам у не надта прыгожых дэкарацыях. Для кнігі фрагмэнты дзёньнікаў былі абраны збольшага альбо станоўчага характару, альбо з мінімальнай дозай едкай Паліводавай іроніі. І, канечне ж, далёка ня ўсё з напісанага. Не трапілі ў кнігу наступныя, напрыклад, фрагмэнты.

Был стройный хор. Но время враг:
Осталось в хоре двое.
Но реет, вьется гордый флаг —
Плевать на остальное!

И вот четыре тыщи ватт
Врубают больше мочи для
И эти двое так вопят,
Что нету больше мочи, б...,

Что нету больше мочи, б...!

 

Это и есть сегодняшние "Песняры". Куда же все девалось? Ответ прост: "Рыба гниет с головы". Провинциальное бескультурье, безграмотность не смогли справиться с большой популярностью. Все утонуло в самом себе, увязло в собственном болоте. Могучая мания величия сожрала разум и теперь принялась за рассудок. Культуру заменяет хитрость, граничащая с подлостью, и ум, который, кстати, все реже утруждает себя работой во благо и потому все чаще подводит...

Ко мне лично "Рыбья Голова" отнюдь не пылает любовью. Но пока бережет, как собственные жабры. Второго отделение в концерте сейчас практически нет, но стремиться сделать его сильнее первого Голове невыгодно: невыразительный сброд дается контрастом к программе по Янке Купале — солидной композиции великого усталого классика, мыслящего в унисон с классиком белорусской литературы о судьбах мира... (16.06.1983).

"Песняры" — маленькая действующая модель всего нашего общества Развитого Социализма. Налицо вся гамма признаков: и болезненная страсть к лычкам, плакатам, юбилеям и медалям, и всеобщее пьянство, и тотальное безделье, и циничное подгребание под себя верхушкой общих ценностей (материальных благ — при полном отсутствии моральных), и непомерно раздутый административный аппарат, и откровенное хамство с враньем, возведенные в норму, — и прочее, прочее. Перестройка? Только два пути: дергаться или самоликвидироваться. Tertium non datur (23.04.1989).

Зразумела, што падобныя выказваньні не надта пасуюць да выданьня, накіраванага ўсё ж, хочам мы таго ці не, на ўмацаваньне легенды. Але, думаецца, калі і ўключаць у кнігу выказваньні з асабістых дзёньнікаў, якія датычаць "Песьняроў", дык варта было рабіць гэта цалкам, а не без купюр і выразаньня з думкай пра тое, што казаць няёмка, а што — ёмка.

І не адзін Ігар Палівода быў годны атрымаць магчымасьць для выступу. Складаньне кнігі адбывалася ў тыя часы, калі ансамбль"Белорусские Песняры", складзены з музыкантаў, якія пайшлі ад Мулявіна ў 1999 годзе, быў яшчэ ў няміласьці ў беларускіх уладаў. Трэба думаць, менавіта з гэтай прычыны ў кнізе не знайшлося месца для Ўладзіслава Місевіча, які пачынаў "Песьняроў" разам з Мулявіным, а таксама Валерыя Дайнэкі, Ігара Пені, Алега Аверына, якім ёсьць, безумоўна, што сказаць. Гусей не хацелася дражніць? Цалкам верагодна. Але калі зважаць толькі на гусей, дык улетку й да рэчкі купацца ня пройдзеш.

Ці, скажам, Барыс Бернштэйн, які мне даслаў колькі частак уласных успамінаў, напісаных з гумарам, бездакорным літаратурным стылем. Ён, як можна зразумець, не лічыў аддадзеныя "Песьнярам" гады лепшым перыядам уласнай творчасьці, але ягоныя нататкі маюць надзвычай пазнавальны характар і, зноў жа, паказваюць "кухню" калектыву з нечаканага ракурсу.

Могуць спытацца: а чаму ў гэтай кнізе няма артыкула аднаго з ветэранаў ансамбля Леаніда Барткевіча? Прычына больш чым празаічная. Леанід Барткевіч быў запрошаны ў аўтарскі калектыў, які вызначаў канцэпцыю і зьмест кнігі, але... Падпісаны ягоным імем опус пад назвай "Ольга и "Песняры" ўбачыў сьвет раней за "Ноту судьбы". Дастаткова ўважліва прачытаць успаміны вядучага некалі саліста ансамбля, каб упэўніцца, што Леанід прыпісаў сабе тое, што было раней напісана і выдадзена тым жа Уладзімерам Нікалаевым, памерлым ужо песьняром Валерыем Яшкіным, маскоўскім журналістам Анатолем Вейцэнфельдам і нават калегам па творчай групе Барысам Крэпакам. Пасьля таго, як, па сутнасьці, грандыёзны плагіят раскрыўся, ад паслуг Барткевіча творчы калектыў цалкам слушна адмовіўся...

Трэці разьдзел кнігі я часткова ўжо закрануў. Тут найбольшую каштоўнасьць маюць успаміны Леаніда Бароўскага, які наведаў разам з "Песьнярамі" Злучаныя Штаты падчас першай выправы калектыву за акіян, ды словы ўдзельнікаў грузінскага ансамбля "Орэра", зь якімі, у адрозьненьне ад многіх іншых артыстаў эстрады, Мулявіна і "Песьняроў" зьвязвала непадробнае сяброўства. А збольшага пра гэты разьдзел і сказаць няма амаль нічога.

Нарэшце, чацьвёртая частка кнігі называецца "Легенда — вялікая праўда". Назва, як мне падаецца, ня зусім удалая, бо зьмест гэтага разьдзелу, не надта вялікага, затое багатага па матэрыялу, складаюць артыкулы ў асноўным дасьледчага характару. Гэта перадрукоўка яшчэ з 1978 году грунтоўнага артыкула Валерыя Яшкіна "Песьняры", досьлед галоўнага рэдактара расейскага месячніка "Звукорежиссер" Анатоля Вейцэнфельда "Песьняры": спроба спасьціжэньня фэномену", артыкул Валяньціны Антаневіч "З "геннай памяці" народу", у якой яна аналізуе — прычым ці не ўпершыню ў беларускім музыказнаўстве! — узаемадачыненьні "Песьняроў" і песеннага фальклёру. Расчароўвае артыкул Альбіны Скорабагатчанкі "Нам засталася спадчына", у якім акцэнт зроблены не на анализ, а чамусьці на падрабязны пералік зробленага У.Мулявіным і "Песьнярамі". А хацелася б усё ж аналізу, тым больш, што пры жыцьці такі дзелавы, прафесыйны аналіз уласнай творчасьці У.Мулявіну чуць амаль не даводзілася. Прынамсі, на радзіме...

Надзвычай каштоўным уяўляецца мне заключны фрагмэнт кнігі, у якім Барыс Крэпак сабраў у адно падрабязнае апісаньне ледзь не кожнага году жыцьця і творчасьці Уладзімера Мулявіна. У сусьветнай літаратуры гэта ня ёсьць нешта незвычайнае: дастаткова прыгадаць кнігу, у якой усе крокі ўдзельнікаў ансамбля " Beatles " расьпісаны ледзь не па днях. Але ў Беларусі такога не было. Спадар Крэпак зрабіў вельмі важную рэч, сабраўшы з адно інфармацыю з самых розных крыніц, часам — інфармацыю цалкам новую і нечаканую. Напрыклад, беларуская энцыкляпэдыя сцьвярджала, што Уладзімер Мулявін мае сярэднюю сьпецыяльную адукацыю. Ажно не! Як вынікае з падрыхтаванага Б.Крэпакам тэксту, будучая зорка савецкай і беларускай эстрады быў адлічаны з 2 курса музычнай вучэльні ў Сьвярдлоўску па вельмі папулярнай тады прычыне "нізкапаклонства перад заходняй музыкай".

Цяжка ўявіць, што было б у будучыні і з самім Мулявіным, і з "Песьнярамі", калі б ня тое "нізкапаклонства"...

"Нота судьбы" стала першым зь ліку айчынных мэмарыяльных выданьняў славутым сучаснікам. І калі ўлічыць ідэалягічныя абставіны, што суправаджалі яе падрыхтоўку, дык яна атрымалася ўсё ж неблагой. Прынамсі, яна дазваляе чытачу самому зрабіць высновы адносна таго, хто на яе старонках выказаўся шчыра, а хто проста зрабіў справаздачу. Нота ад гэтага не надта пацярпела, але тое, што яна магла быць больш чыстая і выразная, — бясспрэчна.

Кніга "Нота судьбы", як сказаў мне дырэктар "Мастацкай літаратуры" Уладзіслаў Мачульскі, распачала своеасаблівую серыю выданьняў нешта накшталт "Жыцьця знакамітасьцяў", бо ўсьлед за кнігай, прысьвечанай Уладзімеру Мулявіну, была выдадзена на гэтым жа годным друкарскім узроўні кніга, прысьвечаная Міхасю Пташуку. І шкада будзе, калі трэцяй ці чацьвёртай зробіцца выданьне, прысьвечанае якому з палітыкаў. Мо лепш Быкаў, Караткевіч, Адамовіч?

 
Дзьмітрый ПАДБЯРЭЗСКІ


_________________________

Зачем тратить свою жизнь на то, что может сделать специальная техника? А сушильная машина автомат сэкономит ваши силы и время, при этом заботясь о вашем белье!

Олег Верещагин

Странно. Никакой реакции на эту рецензию Дмитрия Подберёзского. Её что, никто не читал? Или проблема с белорусским? Так вроде только у четверти посетителей, судя по опросу, возникают существенные затруднения с этим. Кстати, там есть кусок и по-русски - цитаты из дневника Игоря Паливоды.
Вообще, рецензия любопытная. Советую прочитать.

padbiarez


Олег Гладков

Правильная рецензия. И слова Паливоды, одного из наиболее честных людей, в ней уместны.

У меня почему-то эта тема не засветилась как непрочитанная, поэтому прочитал её так поздно.
Многие вообще не читали.

- Ты читал рецензию?
- Нет.
- Почему?
- А она на белорусском.

Олег, знакомый диалог, не правда ли?

Ж.Л.О.Б.

:D У нас же, други мои, как водится - обсуждение начинается исключительно с негативных отзывов. А когда все хорошо - вроде и обсуждать нечего. Посему - такой вот мой типа шутейный комментарий:
У меня к рецензии
Ни одной претензии! :gentleman
А саму книгу я, к сожалению, пока не читал...
Happy With What You Have To Be Happy With You Have To Be Happy With What You Have To Be Happy With What You Have (c) KC

Настя Якименко

отличная родная мова, даже приятно читать было, хотя поняла не все :( , с этим у меня проблемы, учить только в 9 классе начала - результаты ...вот...:D
А вот по поводу содержания рецензии трудно, что либо сказать, т.к. сам предмет рецензирования мне пока не знаком :( :read: , но  желания прочесть эту книгу рецензия во мне не посеяла, я думаю здесь на форуме можно узнать, гораздо больше...
Так тут еще и "гусей" никто не боится.

DNP

Балет по радио. Сейчас карикатуру буду пересказывать.
На столе лежит некая Книга, толщиной, скажем, 1 см.
Рядом с Книгой лежит другая, под названием "Список опечаток, допущенных в Книге", толщиной 2 см.
Рядом со 2-й лежит третья книга, с названием "Список опечаток, допущенных в списке опечаток" , толщиной 4 см.
Рецензия на рецензию?
Я к вам по делу пришел, а вы - бодаться...

Ж.Л.О.Б.

Скорее, обсуждение дилетантами мнения специалиста. :read:
Happy With What You Have To Be Happy With You Have To Be Happy With What You Have To Be Happy With What You Have (c) KC

С.Кузнецов(Фристайл)

А что обсуждать, не понимаю? Падбярэз, как всегда, на высоте :appl: . Рецензия умная, мудрая и правильная, ИМХО... "Книга памяти" действительно состоит из неровных по восприятию фрагментов. Когда читал, были ощущения, что примерно половина авторов просто, так сказать, отметились. Да, знакомы, да, встречались... Остальное — неконкретные дифирамбы.

Помню, моему однокласснику как-то пришлось на уроке литературы описать деревню помещицы Коробочки из "Мёртвых душ" Гоголя. Он довольно бойко всё рассказывал, и лишь на пятой минуте учительница, задав наводящий вопрос по конкретной упомянутой Гоголем детали, поняла, что этойглавы отвечающий и в глаза не видел. :)

Тем ценнее воспоминания тех, кто действительно работал с ВГ, общался с ним долгое время. Вот эти фрагменты читаются с большим удовольствием — И.Паливода, В.Бадьяров, В.Николаев, В.Гаевая, О.Молчан... да многие. Жаль, конечно, что не попали в Книгу воспоминания других Песняров — Б.Бернштейна, О.Аверина, В.Мисевича... Ведь интереснейшие люди, столько могли бы рассказать... Может быть, когда-нибудь...
На звук и свет товарища нет (©С.Кузнецов, 1987)

DNP

Цитироватьавтор оригинала С.Кузнецов(Фристайл) Жаль, конечно, что не попали в Книгу воспоминания других Песняров — Б.Бернштейна, О.Аверина, В.Мисевича... Ведь интереснейшие люди, столько могли бы рассказать... Может быть, когда-нибудь...
Когда кто-нибудь вместо этой неправильной книги будет издавать свою, правильную - обращайтесь, я подскажу у кого есть воспоминания других Песняров (правда, Козловича и Мисевича не обещаю).
Я к вам по делу пришел, а вы - бодаться...

С.Кузнецов(Фристайл)

Николай, разве я (или кто-нибудь другой) назвали книгу "неправильной"?
Недостатки не умаляют достоинств. "Что выросло, то выросло". Издали — и замечательно.

А из недостатков и достоинств состоит вся наша жизнь. Это уже философский вопрос. Разве, прослушивая очередной альбом любимой группы, мы не говорим иногда себе: "вот ещё бы сюда и..."?

Или, отстранённее: приход весны замечателен. Но "зачем Ной взял с собой в ковчег по паре мух и комаров?"
На звук и свет товарища нет (©С.Кузнецов, 1987)

Анатолий Вейценфельд

Цитироватьавтор оригинала DNP
Когда кто-нибудь вместо этой неправильной книги будет издавать свою, правильную - обращайтесь, я подскажу у кого есть воспоминания других Песняров (правда, Козловича и Мисевича не обещаю).

Итак - Анатолий Кашепаров пока не писал мемуаров. По крайней мере он мне об этом не говорил, но можно попросить Аркадия поинтересоваться (Аркадий, поинтересуйся!:) )
Воспоминания Бориса Бернштейна общедоступны в интернете.
Записки Поливоды тоже доступны частично (хотя это не мемуары, конечно)
Книга покойного Валеры Яшкина вышла больше 10 лет назад.
Александр Демешко говорит, что начал писать, но это еще когда будет...
Вова Николаев часть уже напечатал в "Русском Севере", и часть из этого есть уже в "нехорошей" (по мнению Николая) книге.
Влад Мисевич не писал и не собирается - в обозримом будущем.

Так чьи же это таинственные воспоминания?
Неужели Николай имеет в виду небезызвестную книгу Борткевича?!   :vomit:

Николай, приоткрой завесу тайны!

А вообще самую достоверную книгу мог бы написать Борода... Вот уж у кого все ходы записаны.  Песняры у него сами консультируются, когда что было, потому что сами путаются уже...
Если б судьбу знали заранее...

DNP

Цитироватьавтор оригинала С.Кузнецов(Фристайл)
Николай, разве я (или кто-нибудь другой) назвали книгу "неправильной"?
Это я её так назвал. Только кавычки не поставил, но они подразумевались :)
Цитироватьавтор оригинала С.Кузнецов(Фристайл)
Недостатки не умаляют достоинств. "Что выросло, то выросло". Издали — и замечательно.
Совершенно солидарен, "можешь сделать лучше - сделай" (С).

А где общедоступны ВСЕ рассказы Бернштейна, или значительная их часть? Отдельные - действительно, видел в Интернете. Да и не о них речь.
И ведь никто не собирается прямо сейчас делать новую книгу?  Так что Сергей Кузнецов практически тему закрыл (по моему скромному мнению).
Я к вам по делу пришел, а вы - бодаться...

Анатолий Вейценфельд

Николай, ушел от ответа!
Тем более я не спрашиваю: "у кого взять?"
Я всего лишь спрашиваю: "Чьи?"
Если б судьбу знали заранее...

DNP

Возможно, я не точен, назвав эти материалы "воспоминаниями". Если существует четкое определение жанра "Воспоминания".
Я к вам по делу пришел, а вы - бодаться...