Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

Парад ансамблей

Мы в ВКОНТАКТЕ

 

Аўтарскі вечар Алега Молчана - 8 чэрвеня, Вялікая зала Белдзяржфілармоніі

Автор gansales, 08 июня 2008, 00:17:09

« назад - далее »

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

gansales

8 июня в Белгосфилармонии пройдет авторский концерт композитора Олега Молчана
7 июня 2008  Культура
8 июня в Белгосфилармонии пройдет авторский концерт композитора Олега Молчана — участника легендарного ансамбля "Песняры".

Как сообщили БелаПАН организаторы концерта "Родныя песнi", на нем прозвучат песни, написанные композитором в разные годы в период его работы в "Песнярах": "Молитва" (слова Янки Купалы), "Милая женщина" и "Гуляй, казак!" (Владимир Некляев), "Юность" (Юрий Рыбчинский) и многие другие. В концерте примут участие друзья и коллеги О.Молчана, а также музыканты ансамбля "Песняры", которые работали с ним в разные периоды истории коллектива. Среди участников концерта — ансамбль "Камерата", Ирина Видова, Инна Афанасьева, Анатолий Ярмоленко, Яков Науменко и другие музыканты и исполнители.

В рамках концерта состоится премьерное исполнение фрагментов программы "Родныя песні" на стихи Я.Купалы, созданной композитором к 125-летию со дня рождения поэта в музыкальных традициях ансамбля "Песняры".

Справка БелаПАН. Олег Молчан — композитор, аранжировщик, музыкальный продюсер. С 1989 года работал артистом государственного ансамбля "Песняры", написав для этого коллектива множество песен. В 2000 году О.Молчан создал студию звукозаписи при Белорусском союзе композиторов, где начал реализовывать проект с эстрадной певицей Ириной Видовой. В 2001 году композитора пригласили в Госкомитет по делам молодежи на должность начальника управления по работе с творческой молодежью в РУП "Ювентус".

http://news.tut.by/110560.html

Другія выканаўцы - гэта Вадзім Касенка, Аляксандр Віслаўскі, Віктар Малчанаў, Уладзімір Стамаці, Уладзімір Ткачэнка, Уладзімір Марусіч...

Заўважу, што выступаюць, фактычна, "Песняры" пад кіраўніцтвам Ігара Свечкіна...

ППК

Для информации: Владимир Марусич будет исполнять песню "Гуси", а Ярмоленко две песни "Когда мы были юны" и "Милая женщина".

padbiarez

Дзіўна... Учора на фэсьце "Бітлз форэвэр" НЯ выступіў дуэт Ткачэнка-Малчанаў. Як патлумачыў мне дырэктар фэсту сп. Маразевіч, ансамбль Сьвечкіна атрымаў замову на 9 канцэртаў у Ўкраіне, а таму Малчанаў быў вымушаны працаваць там. Але, тым ня менш, ён заяўлены на гэты канцэрт.

Aleksander

Если кто будет запишите хоть на диктофон песни из новой программы по Купале...
Няма таго, што раньш было...

gansales

Схадзіў. Паглядзеў на свечкінскі склад ва ўсечаным выглядзе. На некалькіх песнях ФРАГМЕНТА з купалаўскай праграмы выйшлі на сцэну Малчанаў, Віслаўскі і Касенка. На барабанах - Уладзімір Марусіч. Праспявалі яны 2 песні - адну на самым пачатку, адну крыху пазней - Вясельную. Міла, бодранька так. Касенка яшчэ праспяваў "Ты прыйдзі" - раманс пад акампанемент раяля Алега Моўчана і без названых музыкантаў. З праграмы яшчэ прагучала песня ў выкананні Якава Навуменкі пра дзяўчатак і... "Плыве рэчачка" на музыку Моўчана з вакалам Дзмітрыя Качароўскага. Здаецца, 5 песень.
Прадстаўленае з купалаўскага цыкла даволі прыемна клалася. Падаецца, што ў вясельнай песні ёсць і наогул хітовая перспектыва. Няма ў нас такой - практычна арыентаванай - святочнай музыкі. Адназначна не спадабалася "Плыве рэчачка". У нечым перагукаецца яна з той самай, з 1982-га. Песня ў Навуменкі нічога сабе, заводзіць залу, але ён неяк сабе паводзіў не зусім натуральна насцэне. Хаця, гэта ягоны імідж. "Ты прыйдзі" і першая песня ў выкананні "паўсвечкінцаў" добрыя рэчы. Адчуваецца, што з такой затраўкай варта спадзявацца і на больш важкі даробак. На мой погляд, песні можна прапанаваць і іншым экс-песнярам ці пост-песнярам. У духу вытрыманы аранжыроўкі, з такім налётам "Ой, сад-вінаград" ці "Падманула". Тэксты - з прадстаўленага - інтымная лірыка.

Касенка выходзіў яшчэ аднойчы з новай рускамоўнай песняй. Нічога сабе, пра каханне. Маўчанаў выйшаў з Ткачэнка. Яны адгітарылі пад спарадычны акампанемент Алега Моўчана "Абладзі-аблада". Марусіч праспяваў "Гусі".
Паказалі "Малітву" са "Славянскага базара-94". Усе, па нашай традыцыі, усталі.
Мікалай Скорыкаў выканаў "Чужая", на мой густ, не дабіраючы нейкай шчырасці і ўлюбёнасці ў песню, у параўнанні з Ігарам Пенем. Навуменка выскачыў зноў і праспяваў "Гуляй, казак", сказаўшы, што гэтую песню выконваў Мулявін. На мой густ, неяк ніякавата праспяваў. Аранжыроўкі, вядома, падпраўленыя пад выканаўцаў - не песняроўскія.
На пачатку "Камерата" праспявала "Калядную калыханку", а напрыканцы Анатоль Ярмоленка выканаў "Мілую жанчыну" і "Когда мы были юны". Па-свойму, без вакальных экзерсісаў, але песні яму падабаюцца.

Усе (акрамя Малчанава і Ткачэнкі) спявалі (гітарэры - не спявалі, вядома ж) пад жорсткую фанеру. Часам гук вылазіў двайны. Гук не дасканала настроены быў. Арганізацыя, адчувалася, таксама падкачвала.
Па дзесяцібалцы (творы-выкананне-канцэрт):  10/8/6