ПЕСНЯРЫ.com - Форум

Разное => Всё о музыке => Джаз, блюз, а-капелла => Тема начата: padbiarez от 15 сентября 2008, 17:58:03

Название: Незаменная страта
Отправлено: padbiarez от 15 сентября 2008, 17:58:03
Учора пахавалі геніяльнага (не пабаюся гэтага слова) музыку Святаслава "Сьвета" {адановіча, лідэра менскай групы "Svet Boogie Band". Гэта быў адзіны вядомы мне ў Беларусі музыка (меў усяго 28 гадоў), які меў натуральную здольнасьць рабіць шоў сваімі песьнямі, не стасуючы нейкія штучныя элементы. Запатрабаваны ў маскоўскіх клубах, вядомы у Польшчы, Чэхіі, удзельнік фіналу міжнароднай акцыі "The Global Battle of The Bands" у Лёндане (2007). Стаматоляг па адукацыі, меў таксама класічную адукацыю як піяніст (на ўзроўні калежду пры Беларускай кансэрваторыі), умеў іграць адначасова на двух губных гармоніках. Двойчы я вывозіў ягоную групу ў Польшчу. А цяпер -- нейкая пустка ў сэрцы. www.svetboogieband.com
Название: Re: Незаменная страта
Отправлено: Rider от 15 сентября 2008, 20:20:02

Очень горько, что такой человек ушел даже не на взлете, а только начав расправлять крылья...