Нядаўна трапіў да мяне вельмі незвычайны і цікавы альбом. Яго запісалі ў Літве беларус Тодар Кашкурэвіч і літовец Гвідас Ковэра, якія іграюць на дудах. Прычым той жа Тодар зрабіў для Літвы больш за дзесятак дуд. І да іх далучыўся Пятрас Вішняўскас з сапрана-саксафонам. Атрымаўся такі этна-джаз, збольшага -- на аснове беларускіх народных мэлёдый. П'есы называюцца проста: "Пра яшчура", "Аб жанчыне", "Аб каляі", "Аб каменю". Назва альбому: "Tylos Labanoro"- "Cisy Labanory"- "Tranquilities of Labanoras". :super:
Дай паслухаць.
Бяры...
Дзякуй. А яшчэ даш?
А то! І кармай падзялюся. Тэлефон маеш? Звані, дамовімся.
Дзякуй! Але ж карма ў мяне ёсьць. Мне б "Краму" дзе-небудзь знайсці - "бо там у версе камэндант... жыцьця не дае нам камэндант!"
Дык ёсьць жа ўсё! І пра камэнданта. Кантактуй!
Добра! Дзякуй. Вось у месяцы верасьні збіраемся з жонкай у Вільну на 2-3 дні.