ПЕСНЯРЫ.com - Форум

Разное => Всё о музыке => Белорусская музыка => Тема начата: Viewer от 08 сентября 2007, 14:47:58

Название: Песні пра Мінск
Отправлено: Viewer от 08 сентября 2007, 14:47:58
Сёння, як вядома, адзначаецца 940-годдзе нашай сталіцы, з чым усіх прысутных і хачу павіншаваць.
Таксама, калі хто хоча, можа паслухаць некалькі песень пра Мінск, створаных у розныя гады: http://shara.by/download/~file=f9cc169cf7e8fa68105664d24b72dd9e04c54e09.
Найстарэйшая з іх — «Песня пра Мінск» Ігара Лучанка на верш Пімена Панчанкі. Песня гэтая, мабыць, больш вядома ў выкананні Віктара Вуячыча; я ж прапаную вашай увазе запіс Тамары Раеўскай; гэтае выкананне здаецца мне таксама вельмі вартым.
Песня «Няміга» Эдуарда Ханка на словы Леаніда Пранчака датуецца, мабыць, годам 1993-м, калі пры маладзёжнай студыі ансамбля «Сябры» існаваў і быў даволі папулярны дуэт Алесі і Дзмітрыя Смольскага. Дзіўна, што гэтая цікавая і ў плане музыкі, і ў плане слоў песня неяк даволі хутка забылася, і цяпер яе вельмі рэдка можна пачуць.
Нарэшце, «Песня пра Мінск» Эдуарда Зарыцкага і Уладзімера Някляева была створана «па дзяржзаказе» ў 1997 годзе, спецыяльна да 930-гадовага юбілею Мінска. Уладзімір Някляеў тады яшчэ «сябраваў» з нашымі ўладамі. Тэма для яго была не новая — за 10 год да таго, як вядома, ён напісаў з Васілём Раінчыкам песню «Родны мой горад». Здаецца, тады гэта таксама было прымеркавана да тагачаснага юбілею.
Ну а адмыслова да сёлетняга юбілею, наколькі мне вядома, ніякіх песень пра Мінск не заказвалася і не стваралася... Хоць сама тэма ў цэлым застаецца даволі актуальнай у творчасці нашых аўтараў і выканаўцаў, таму, думаю, такіх песень мы пачуем яшчэ нямала.
Название: Re: Песні пра Мінск
Отправлено: gansales от 08 сентября 2007, 23:29:08
Дзякуй!
Название: Re: Песні пра Мінск
Отправлено: padbiarez от 10 сентября 2007, 18:27:30
"Минск -- это я" Сяргея "Бізона" Кавалёва.
Дарэчы, недзе дома ляжыць цэлы гігант вінілавы з песьнямі пра Менск.