Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

Парад ансамблей

Мы в ВКОНТАКТЕ

 

Песня и её создатели

Автор Eugene MAGALIF, 26 ноября 2005, 08:48:55

« назад - далее »

0 Пользователи и 1 гость просматривают эту тему.

tkvv


Eugene MAGALIF

tkvv, дзякую за буслоў, але ў мяне таксама ёсць фотаздымак, я зрабiў яго ў Сенненскiм раёне пару гадоў назад.

Viewer

Усё-такі ўспрыманне шчырасці або няшчырасці ў творы — рэч даволі суб'ектыўная. Мне, напрыклад, прынамсі дзве з тых трох песень здаюцца ў дастатковай меры шчырымі. Гэтай заўвагай я, бадай, абмяжуюся, каб не ўдавацца ў дыскусію ;).
У мяне для вас, паважаны Яўген, невялічкі, магчыма, сюрпрыз. Хачу прыгадаць адну вашу старую і, мабыць, малавядомую песню, якая мне, аднак, заўсёды падабалася. Гэта «Зімовае чаканне» на словы Іосіфа Скурко. Было б цікава пачуць, калі можна, якія-небудзь вашы каментарыі адносна яе: што прывяло вас да напісання гэтай песні (і ўвогуле песні на словы гэтага паэта), як яна стваралася і гэтак далей. А таксама, можа, вам што-небудзь вядома пра яе выканаўцу Галіну Грынько? Таму што мне, на жаль, анічога пра яе не вядома. А ці былі ў гэтай песні нейкія іншыя выканаўцы?
Я аб'яднаў гэтую песню з яшчэ дзвюма на словы Іосіфа Скурко. Паклоннікам ансамбля «Песняры» гэты паэт, дарэчы, можа быць вядомы па песні «Ружы цвет» на музыку Уладзіміра Мулявіна.
Песня «Верасы» Ігара Лучанка была лаўрэатам конкурсу «Песня-1972», толькі зноў-такі ў выкананні Віктара Вуячыча.
Песня Уладзіміра Будніка «Святло тваіх вачэй» цікавая тым, што яе выконваюць украінскія артысты. Ала Кудлай і Віталь Беланожка і сёння працуюць на ўкраінскай эстрадзе, толькі ўжо паасобку. А гэта, відавочна, запіс яшчэ савецкіх часоў. Цікава было б ведаць, якім чынам да іх трапіла песня беларускіх аўтараў...
Прашу прабачэння за не самую добрую якасць запісаў песень «Зімовае чаканне» і «Святло тваіх вачэй», але гэта ўсё, што мне ўдалося «выцягнуць» з таго, што ў мяне ёсць.
http://shara.by/download/~file=a518eea7dce6125d95667c87e97dcfcf7ea870fd

Eugene MAGALIF

#183
Спасибо, Viewer, за песни и вопросы. Отвечаю.
Песня "Зiмовае чаканне" в оригинале называлась "Позови меня". Я написал её на свои стихи. Это была одна из первых моих записей на Белорусском Радио. Кто делал аранжировку – точно не помню. Возможно – Гитгарц, возможно – Паливода. Если надо, то могу уточнить, кажется где-то у меня записано это.
Песню записала красивая девушка и хорошая певица Татьяна Орловская. Песня была более медленная, интересная и загадочная (так была задумана и так звучала в моём исполнении). С данной аранжировкой песня проиграла. Особенно после того, как на самой записи уже, балуясь с новой для того времени машинкой Yamaha RX-5 (по-моему) кому-то пришла идея вставить дурацкий милицейский свисток в аккомпанемент.
Песня некоторое время звучала по радио, но не часто. Редактор Радио Л. Полковникова, которой песня нравилась, решила, что нужно сделать новый текст и на белорусском языке. Вот она и отправила меня к Скурко, считая его специалистом в области "рыбы" (писания текстов на готовую музыку).
Скурко написал совершенно другой текст, и песня получила название "Зiмовае чаканне".
С другой солисткой – Галиной Гринько – песня была записана уже в моё отсутствие, т.е. после моего отъезда в США, а значит – в девяностых годах. Но использовалась та же фонограмма со свистками. Кто такая Г. Гринько? – мне бы самому хотелось узнать. И поблагодарить её за попытку дать жизнь моей песне. Голос у неё хороший, но всё вместе – не сложилось. Ах, если бы тогда сделали аранжировку по моему хотению, песня была бы в числе моих лучших. Но я не мог диктовать никому свои условия, а был рад уже тому, что кому-то хочется петь мою песню. Кому-то дали её аранжировать, кому-то дали её записать, заказали новые стихи... – всем заплатили, всем хорошо.
А вот по поводу того, как попала песня Будника на Украину, я почти со стопроцентной гарантией могу объяснить.
Незадолго до развала СССР, Белорусское Радио и ТВ , Литовское, Украинское – стали проводить довольно интересные совместные передачи-концерты. Редакторы одной республики посылали клавиры песен в другую республику. А там исполнители выбирали себе песни по вкусу, чтоб потом спеть их на языке другой республики. Помню, одной из первых была совместная программа с Литвой. Это конец 80-х годов. Мою песню выбрал Литовский Синатра (его сейчас так называют) – Эгидиюс Сипавичюс, певец из Каунаса, занявший какое-то призовое место на конкурсе в Юрмале. Его белорусский язык оставляет желать лучшего, но исполнение – шикарное ("Больш табе я не пазваню).
А когда была программа с Украиной, то уже две моих песни выбрали их исполнители. Дуэт "Лиза и Александр" и группа из Львова "Опальный принц". Я не помню, какую песню пели ребята из Львова, а вот дуэт "КРЫМ" (Лиза и Александр) исполнили в техно (или диско?) мою песню на стихи С. Граховского "На апошняй вярсце". Отлично! Даже здесь в США на эту песню один профессионал обратил особое внимание когда-то.
Вот, надеюсь, понятно, как песня Будника могла попасть на Украину.
Да, кстати, я видел на Интернете, что дуэт Лиза и Александр ещё существует. Они выпустили пластинку, а на ней – моя песня, но... на стихи украинской поэтессы и под другим названием. Очевидно произошло то же самое, что и с песней "Позови меня". Музыка нравилась, поэтому решили переделать стихи на родной язык.
Вот фото Орловской в юности и Литовского Синатры в расцвете

Viewer

#184
Вялікі дзякуй, Яўген, за надзвычай цікавую і карысную інфармацыю.
Я, дарэчы, так і падумаў, што словы гэтай песні ствараліся метадам «рыбы»! Таму што калі б гэта спачатку быў самастойны верш, ён бы меў аднастайны памер.
Тое, што аранжыроўка гэтай песні такая дынамічная, мне якраз падабаецца. Атмасфера пэўнай загадкавасці там, па-мойму, засталася. Хаця свісток і сапраўды выглядае дзіўна — да чаго ён, што азначае?.. Цікава, канечне, як бы яно было ў вашым варыянце.
Дык Таццяна Арлоўская, як я зразумеў, запісала два варыянты гэтай песні — з вашым тэкстам і з тэкстам Скурко? Ці толькі першы?
Цікава яшчэ, пры дапамозе чаго там, апрача сінтэзатара, стваралася інструментальнае суправаджэнне? Вось гэты духавы інструмент напачатку — натуральны ці сінтэзаваны? Ударныя там натуральныя ці драм-машына? Здаецца, у прыпеве яшчэ ёсць электрагітара, ці не так? Прабачце, калі ласка, за мае дылетанцкія пытанні, проста я ў гэтым мала разбіраюся, а хочацца пашырыць свой кругагляд.
Увогуле, канечне, аранжыроўка можа істотна ўплываць на ўспрыманне песні і нават карэнным чынам мяняць яго. Напрыклад, так у мяне было з песняй Леаніда Захлеўнага на словы Алеся Бадака «Дзіўны востраў». Спачатку я пачуў яе ў выкананні Вадзіма Касенкі, і яна мяне абсалютна не ўразіла. Потым мне папалася выкананне Галіны Галенды і Уладзіміра Кудрына з зусім іншай аранжыроўкай, і ў гэтым варыянце песня мне цалкам спадабалася. Дарэчы, калі падумаць, то гэты варыянт, мабыць, і больш арыгінальны (у сэнсе, першапачатковы).
Ну а што да выпадкаў, калі аранжыроўшчык скажае першапачатковую задуму аўтара і нават псуе яе, то такое, вядома, бывае... На мой погляд, выдатная ілюстрацыя гэтага — песня Міколы Яцкова на верш Генадзя Бураўкіна «Я разумею». Неўзабаве я апрацую запіс аднаго з варыянтаў, тады выкладу для азнаямлення.
Вельмі пазнавальным быў і ваш расказ пра сумесныя праграмы на радыё. І што цікава, я ўспомніў, што ў мяне ёсць недзе запіс вашай песні «На апошняй вярсце» ў выкананні вышэйназванага дуэта! Толькі я не ведаў, што гэты дуэт таксама ўкраінскі. Цяпер ясна, адкуль у іх там такі акцэнт — усе гукі [ч] мяккія. А я думаў, гэта нейкія нашы «прадстаўнікі самадзейнасці» так выканалі. Зрэшты, я на іх не злаваўся за акцэнт, паколькі ва ўсім астатнім мне гэты варыянт песні цалкам спадабаўся — можа, больш за ўсе астатнія варыянты, што я чуў.

tkvv

tkvv, дзякую за буслоў, але ў мяне таксама ёсць фотаздымак, я зрабiў яго ў Сенненскiм раёне пару гадоў назад.
[/quote]
     А я - в Смолевичском!

Eugene MAGALIF

#186
Я нiколi не мог сябе ўявiць, што нехта мае мае песнi ды ў некалькiх варыянтах. Мне вельмi прыемна, Viewer, вельмi.

Орловская записала мою песню только на русском языке.
Кстати, выступает ли она и где?
А может и про Галину Гринько кто-то что-то может сказать? Кто такая и чем занимается?

tkvv, спасибольшое за буслоў. Здесь таких именно птецов нет. Однако безумное количество других птиц я вижу, в том числе и разных цапель, грифов, орлов, коршунов, ястребов, бакланов и т.д. А мелких птиц красивейших здесь тоже много. Я даже колибри видел два года назад у себя во дворе.

Да, послушал я и посмотрел Марину Василевскую (зашёл на прошлогодний сайт ФЭСТа). В целом хороша и так и эдак (смотрел фоты). Голос хороший. Но чего-то не хватает мне. Не могу определить – чего. Высокий уровень, а изюминки нет. Или ноги коротковаты?... Или я уж слишком придираюсь?..  :shuffle:

padbiarez

Женя! Арлоўскую неяк бачыў, але ўжо даўнавата, дамовіўся ёй анкету даслаць, яна дала адрас сваёй сяброўкі, я даслаў, потым праз месяц нагадаў, але адказу так і не атрымаў.
Пра Грынько нічога ня ведаю. Мо прозьвішча мужняе ўзяля, калі замуж пайшла?
Марына Васілеўская -- гэта нечая сваячка, ці не Эскіна нават? Сапраўды, зьнешне гожая жанчынка (ногі, дарэчы, дай Бог, ня крыўдзі яе!). Але ў голасе сапраўды нечага няма. "Мяса" ці драйву -- як заўгодна можна акрэсьліць. Чуў, як яна джаз сьпявала на вечары памяці Эскіна. Бяз колеру, на жаль...

Eugene MAGALIF

Тады засталося два пытаннi:
Што зараз Арлоўская робiць?
Як справы з тваёй кнiгай (калi ўжо я яе атрымаю?)

padbiarez

Ня ведаю, што зараз робіць Арлоўская. Здаецца, час ад часу недзе нешта сьпявае...
Адносна даведніка. Зроблены чарнавы варынт макету, у чацьвёрты раз вычытваю рукапіс. Зь непрыемнасьцяў -- той факт, што аб'ём даведніка такі, што ў раней разьлічаную суму (парадку 4000 даляраў) мы з выдаўцом яўна ня ўлазім. Нам трэба па меншай меры 7000, зь якіх знайшлі пакуль добра калі пятую частку. Як там, амэрыканскія алігархі не дапамогуць? Кошт старонкі рэклямы -- 500. :shuffle:
Дарэчы, сёньня ўранку на нашым радзіве Данчык сьпяваў тваю з Сокалавым-Воюшам песьню "Чароўная Ганна". Можаш заслухаць www.rferl.org/listen/ondemand/bd/br/be_default.asp час 4:00, недзе ў самым канцы паўгадзіны.

Анатолий Вейценфельд

Зьмiцер, а што за кнiга?  "Трамбон Чынгiсхана"?  :D :lol:
Если б судьбу знали заранее...

Eugene MAGALIF

Зьмiцер, дзякую.
Што датычыцца Магалiгарха (цi так я зразумеў?), то ён iм не з'яўляецца i нiколi не быў. А ты не пытаў Данчыка цi Сокалава-Воюша, можа яны што падказалi бы?
Са свайго боку магу абяцаць падтрымку, але толькi ў Магалiгархаўскiм варыянце. Пашлю табе на кнiгу $100 з тым, каб ты потым надпiсаў адну для мяне. Можа такiм чынам i Данчык з Сокалавым могуць дапамагчы? Чаму не?
Напiшы мне прыватна.
А песню "Чароўная Ганна" была мною лишь аранжирована и записана. Причём от всей души я старался, потому что прекрасная песня. Жаль, что музыка не моя.

padbiarez

Г-м... А Данчык нібыта сказаў, што музыка Магаліфа... Відаць, памыліўся. Яму можна, ён мой начальнік :D
Жэня, твае грошы не выратуюць сучаснага Скарыну. А даведнік "Сюзафон Чынгісхана" атрымаеш, як будзе выдадзены. Дарэчы, джазавая і блюзавая часткі разьмешчаны на новым сайце blues.by

Viewer

Выпадкова знайшоў рэцэнзію Вітаўта Мартыненкі на перавыданне Данчыкавага альбома «Мы яшчэ сустрэнемся» на кампакт-дыску, якое здзейсніла «BMA-group» у 2006 годзе: http://www.ourbelarus.org/index.php?option=com_content&task=view&id=1226&Itemid=129.
Чытаў — месцамі моцна здзіўляўся. З «абазнанасці» нашага віднага ў пэўных колах музычнага крытыка ў тым, што, відаць, выходзіць за рамкі яго непасрэдных інтарэсаў.
В. Мартыненка піша: «Для слухачоў падсавецкай Беларусі заўсёды асабліва прывабнай была творчасьць музычных дзеячоў беларускай эміґрацыі. Гэты, як і ўсе альбомы Данчыка, для многіх упершыню адкрываў імёны таленавітых кампазытараў Міколы Куліковіча ("Пагоня" на вершы М. Багдановіча), Міколы Равенскага ("Магутны Божа" на вершы Н. Арсеньневай), больш маладых эміґрантаў апошняй хвалі Яўґена Маґаліфа ("На апошняй вярсьце" на вершы С. Грахоўскага), ды Зьмітра Яўтуховіча ("Аблачынка" на вершы Л. Пранчака)». Такім чынам, як бачым, ваша, спадар Магаліф, творчасць, як і творчасць Зміцера Яўтуховіча, якая мела месца яшчэ ў Савецкім Саюзе, запісваецца ў эмігранцкую :).
Далей можна прачытаць вось што: «Дарэчы, ґеніяльная эміґранцкая наша паэтка Натальля Арсеньнева зноўку сталася тут яшчэ й выкшталцоным перакладчыкам на беларускую мову чарговага расейскага эвэрґрына пра Беларусь "Хатка па-над рэчкаю" У. Мігулі на словы А. Папярэчнага». Хм, а я і не ведаў, што Уладзімір Мігуля з Анатолем Папярэчным таксама «думалі пра Беларусь», калі пісалі сваю песню «Домік на ўскраіне». Відаць, у сябе радзіме іх такія домікі натхніць не маглі :).
Ну і самы «адпадны» пасаж: «Цікава, што пад уплывам Данчыка да твораў паэта-эміґранта Міхася Ясеня пачалі зьвяртацца й нават кампазытары Савецкай Беларусі. Ужо сама назва гэтага альбому Данчыка паходзіць ад песьні Валянтыны Сярых на вершы М. Ясеня "Мы яшчэ сустрэнемся"». Во як! Значыць, Ігар Лучанок, які яшчэ ў 1960-я гады напісаў на верш Міхаіла Ясеня песню «Памяць сэрца», зрабіў гэта пад уплывам Данчыка! Ну і не гаворачы пра ўсіх астатніх беларускіх кампазітараў, якія супрацоўнічалі з Міхаілам Ясенем (лішне і казаць, што ніякім не эмігрантам) на працягу трох дзесяцігоддзяў да выхаду Данчыкавага альбома.
Я, канечне, разумею, што Вітаўт Мартыненка заўсёды цікавіўся «нанканфармісцкімі», так сказаць, плынямі беларускай музыкі і грэбаваў беларускай савецкай эстрадай. Але навошта ж тады так шмат пісаць пра тое, пра што ты не ведаеш, нешта пры гэтым дадумваючы?..
А яшчэ цікава, як бы аўтар рэцэнзіі адрэагаваў на тую ж песню В. Сярых і М. Ясеня «Мы яшчэ сустрэнемся», калі б пачуў яе ў выкананні не Данчыка, а, скажам, Альберта Скарахода і групы «Дэльта», ды яшчэ не ў беларуска-, а ў рускамоўным варыянце (А. Скараход запісаў абодва). Ці засталося б што ад яго сімпатый да гэтага твора?.. ;)

Анатолий Вейценфельд

Цитата: Viewer от 19 сентября 2007, 22:04:39
Міхаілам Ясенем (лішне і казаць, што ніякім не эмігрантам)

В середине 80-х в самом начале перестройки, я читал в какой-то газете гневную, в чисто застойном духе, статейку про недопустимость передач по радио песенок "эмигрантов Токарева и Розенбаума".
"лішне і казаць, што ніякім эмігрантам" Розенбаум не был, а Токарев через 2-3 года с триумфом вернулся.

Да и не только в эмиграции дело. Меня, например, всегда корежит, когда я читаю про "выдающегося советского композитора Альфреда Шнитке". Нашли "советского"!  :crazy:
Правда, про "советского поэта Бродского" читать не приходилось, слава Богу...

Зьмiцер, инструмент традиционно в русской музыкальной литературе называется "сузафон", по имени его создателя дирижера Сузы (John Philip Sousa).
А вот есть еще более редкий тоже духовой инструмент "сарюзофон" - не слыхал?  :D
Если б судьбу знали заранее...