Коллективы

Справка

Музыканты

Дискография

Песни

Концерты

Фотогалерея

Публикации

Новости

Парад ансамблей

Яндекс.Метрика

 

Вячаслаў ШАРАПАЎ: «Няхай апраўдваюцца тыя, хто прыклаў руку да развалу “Песняроў”...»

Автор DNP, 26 Октябрь 2007, 16:02:08

« предыдущая - следующая »

0 Пользователей и 1 гость просматривают эту тему.

Считаете ли Вы полезным гипотетическое объединение форумов и/или сайтов всех пост-песняровских коллективов?

У каждого должен быть свой сайт и свой форум
У каждого должен быть свой сайт, но единый форум
Должен быть единый сайт и форум

DNP

http://www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=6108

Вячаслаў ШАРАПАЎ: «Няхай апраўдваюцца тыя, хто прыклаў руку да развалу "Песняроў"...»
28.09.2007 - Вiталь ГАРБУЗАЎ, фота Юрыя ДЗЯДЗIНКIНА.

На сённяшнi дзень iснуюць тры калектывы, якiя ў сваёй назве выкарыстоўваюць брэнд "Песняры", — "Беларускiя Песняры", якiм кiруе Уладзiмiр Мiсевiч, беларускi дзяржаўны ансамбль "Песняры" i ВIА "Песняры" пад кiраўнiцтвам Леанiда Барткевiча. Думаецца, не мае сэнсу разважаць наконт таго, якiя з "Песняроў" больш сапараўдныя — тут у любым выпадку кожны застанецца пры сваiм... Пра сваё бачанне сiтуацыi "Народнай волi" расказвае мастацкi кiраўнiк беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" Вячаслаў ШАРАПАЎ.

— Вельмi проста ўзяць старую фанаграму i, выкарыстоўваючы перыяд зацiшша, якi быў звязаны са змяненнямi ў калектыве, сказаць: "Песняры" — гэта я, — гаворыць Вячаслаў. — Куды складаней даказаць гэта працай, куды складаней паказаць паўнавартасны прадукт, а не перакампiляваны дыск, на самай справе запiсаны 15 гадоў таму.

— Значыць, вы не прызнаяце астатнiя калектывы, якiя выкарыстоўваюць брэнд "Песняры" ў сваёй назве?

— Разумееце, Уладзiмiр Мулявiн — гэта чалавек, якi стварыў унiкальную музычную палiтру, прыемную для слухача i актуальную на ўсе часы. Дык няхай гэта працягваецца, няхай гэта будзе добрым, прадуктыўным, прагрэсiўным, i няхай гэта не скончыцца разам з намi. Мы сыдзем, прыйдзе нехта iншы, працягне нашу справу. Па меншай меры мы прыкладаем усе намаганнi для гэтага. А астатнiм — Бог суддзя. Мы нi з кiм не ваюем, не аспрэчваем i права называцца "Песнярамi". Калi ў тых, хто гэта робiць, няма iншага варыянта зарабiць сабе на жыццё, няхай зарабляюць такiм чынам. Нам высвятляць адносiны няма калi — мы працуем.

— Тым не менш i на адрас ансамбля, мастацкiм кiраўнiком якога вы з'яўляецеся, ляцяць папрокi, што ў дзяржаўных "Песнярах" людзей, якiя працавалi з Уладзiмiрам Мулявiным, можна пералiчыць па пальцах адной рукi... Як Вы асабiста ставiцеся да падобных выказванняў?

— Вельмi добра. Па-першае, таму што гэта праўда. Па-другое, людзi, якiя доўгi час неслi з сабой не толькi цяжар славы, але i цяжар скандалаў, — гэта ўжо не адзiнае цэлае. Час пацвердзiў, што калi ў людзей няма адзiнага творчага арыенцiру, то iм разам няма чаго рабiць. Таму i было прынята рашэнне ўзяць у калектыў новых артыстаў, якiя сваiм стараннем працягнулi справу Мулявiна.

— У Расii запатэнтаваны брэнд "Беларускiя Песняры". Адразу ж пасля гэтага пайшлi размовы, што нiхто, акрамя "Беларускiх песняроў", не можа прадстаўляць творчасць мулявiнскага ансамбля на тэрыторыi Расii. Цi сутыкалiся вы з праблемай арганiзацыi канцэртаў у той жа Расii?

— Я лiчу так: пайшоў чалавек з дзяржаўнага калектыву, забраў сваю працоўную кнiжку — усё! Далей ён можа пазiцыянiраваць сябе як салiст, пачынаць любую новую справу. Не бачу сэнсу цягнуць разам з сабою кавалак гэтага брэнда. Таму для нас людзi, якiя таксама называюць сябе "Песнярамi", нiякай канкурэнцыi не прадстаўляюць, але партнёрскiх адносiн у нас няма.

— Ведаю, што вы лiчыце патэнтаванне назвы "Беларускiя Песняры" справай неадназначнай...

— Пытанне па патэнтаваннi згаданага брэнда i сапраўды даволi спрэчнае... Шчыра кажучы, гэта было зроблена злачынным спосабам. Людзi, якiя не працавалi ў той час у ансамблi "Песняры", скарысталiся момантам — ведаючы, дзе ляжаць ключы ад сейфа, забралi пасведчанне, якое было выдадзена ў свой час Мулявiну, i паехалi з iм у Маскву. Там яны зарэгiстравалiся ў "Роспатэнце" i ўсенародна аб'явiлi: вось мы зараз усё атрымалi ў спадчыну, i зараз на тэрыторыi Расii будзем працаваць толькi мы. Аднак на гастролях у Расii мы нi разу не сутыкнулiся з праблемамi арганiзацыi канцэртаў, бо ў нас ёсць правы, дэлегiраваныя нам беларускiм народам.

— Як вядома, акрамя патэнту тады са студыi знiклi запiсы, сцэнiчныя касцюмы...

— Знiклi не толькi запiсы i не толькi касцюмы. Знiкла яшчэ штосьцi i з тэхнiчнай базы. Многае мы вярнулi. Мы не сталi вяртаць спiсаныя касцюмы. Дастаткова было ў нас уласных творчых планаў, а таму нам не былi патрэбныя i старыя фанаграмы. Мы не збiралiся iмi карыстацца. Усе навокал ведаюць, што наш ансамбль працуе толькi ўжывую. Таму ў нас нiколi не было варожага стаўлення да нашых былых калег, мы нiколi не распачыналi нейкiх юрыдычных баталiй. Нам дастаткова таго, што мы зараз маем. На шчасце, нам сёння няма за што апраўдвацца. Няхай апраўдваюцца тыя, хто ў свой час прыклаў руку да развалу "Песняроў".

— З дня смерцi Уладзiмiра Мулявiна мiнула ўжо больш за чатыры гады. Увесь гэты час людзi, якiя ў розныя часы працавалi разам з iм, iмкнуцца нешта падзялiць, у нечым адзiн аднаго папракнуць. Непрыгожа неяк атрымлiваецца...

— На вялiкi жаль, раздрай i сапраўды здарыўся. Але мы яго не правакавалi. Мяркую, што за гэты час глядач змог упэўнiцца, што калектыў, якiм я кiрую, — на правiльным шляху. Мы шмат ствараем. А той, хто i сёння гаворыць аб актуальнасцi гэтага раздраю, што называецца, "крыху не ў матэрыяле". Чыста па-чалавечы я разумею Барткевiча, якому, можа быць, сёння няма чым заняцца ў гэтым жыццi. Ён жа быў вялiкiм спеваком...

— Чаму быў?

— Сёння ён ужо не ў той вакальнай форме. Калi б гэта было не так, яму б не прыйшлося займацца засваеннем немузычных рэчаў. Да судовых разбiральнiцтваў справа не дайшла — iдуць адны пагрозы. Чыста па-чалавечы Барткевiча шкада. Калi б Леанiд не ўпусцiў нейкi перыяд, калi б працягваў займацца музыкай i не сышоў з "Песняроў", ён i сёння быў бы выдатным спеваком. Разумееце, зараз многiм людзям, якiя ў свой час спрычынiлiся да "Песняроў", цяжэй, чым нам, бо iм трэба даказваць сваю ўгрунтаванасць. Праўда, нiкога з iх няма нi на беларускiх, нi на расiйскiх экранах. Iх дзейнасць на сённяшнi дзень зводзiцца, можа быць, да выступлення на нейкiх карпаратывах i вечарынках... Але гэта, зноў-такi, — iх права...

— Хадзiлi чуткi, што будзе падзелена творчая спадчына Уладзiмiра Мулявiна, будзе вызначана, што i каму можна cпяваць. Вячаслаў, як вы ставiцеся да гэтага?

— Ансамбль "Беларускiя Песняры" выконваюць песнi з рэпертуару Уладзiмiра Мулявiна — у iх свой творчы шлях, свая стылiстыка. Мы па праве спадчыннасцi спяваем усё тое, што "Песняры" спявалi ў свае залатыя часы, ствараем новыя песнi.

— I апошняе пытанне. Як ставiцца да творчасцi Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" ўдава Уладзiмiра Георгiевiча Святлана Пенкiна? Цi ўмешваецца яна ў творчы працэс?

— У нас даволi роўныя адносiны. На сённяшнi дзень яна займаецца вельмi неабходнай справай — працуе ў музеi. У творчую дзейнасць нашага калектыву не ўмешваецца — мы працуем па сваёй уласнай праграме, у тым накiрунку, якi самi лiчым патрэбным.
Я к вам по делу пришел, а вы - бодаться...

Олег Верещагин

По-моему в этом интервью всё перепутано. Уж не знаю, кто виноват: корреспондент или интервьюируемый, но в первой части статьи речь идёт по всей видимости о "Песнярах" Борткевича, а пишут "Белорусские песняры". Потому как именно коллектив Борткевича, а не БП запантентовал название "Песняры" на территории России. И вопрос с костюмами и т.п. также относится именно к ВИА "Песняры" п/у Л. Борткевича. Непонятно вообще, каким боком тут возникли "Белорусские песняры"?
Анатолий Вейценфельд, именно это интервью Вы имели ввиду, задавая вопрос Вячеславу Шарапову?

Анатолий Вейценфельд

Олег, я же привел название интервью в переводе на русский. Совпадает.  :)
Если б судьбу знали заранее...

Arkady

Цитировать— Сёння ён ужо не ў той вакальнай форме. Калi б гэта было не так, яму б не прыйшлося займацца засваеннем немузычных рэчаў. Да судовых разбiральнiцтваў справа не дайшла — iдуць адны пагрозы. Чыста па-чалавечы Барткевiча шкада. Калi б Леанiд не ўпусцiў нейкi перыяд, калi б працягваў займацца музыкай i не сышоў з "Песняроў", ён i сёння быў бы выдатным спеваком. Разумееце, зараз многiм людзям, якiя ў свой час спрычынiлiся да "Песняроў", цяжэй, чым нам, бо iм трэба даказваць сваю ўгрунтаванасць. Праўда, нiкога з iх няма нi на беларускiх, нi на расiйскiх экранах. Iх дзейнасць на сённяшнi дзень зводзiцца, можа быць, да выступлення на нейкiх карпаратывах i вечарынках... Але гэта, зноў-такi, — iх права...
А де ж була бы вутыця, калі б Барткевіч чы Місевіч не сыйшлы з "Песняроў"?
Очень неуважительное высказывание Шарапова в адрес песняра и в общем-то тех, кто создавал коллектив и оставил ему все: от музыкальной студии с гос.зарплатой до песен и программ с былой славой. Карета подана, господа, а пользоваться ею так и не научились за 5 лет, всё копошитесь вокруг неё...

В.Шарапов

Цитата: Arkady от 28 Октябрь 2007, 05:47:21
А де ж була бы вутыця, калі б Барткевіч чы Місевіч не сыйшлы з "Песняроў"?
Очень неуважительное высказывание Шарапова в адрес песняра и в общем-то тех, кто создавал коллектив и оставил ему все: от музыкальной студии с гос.зарплатой до песен и программ с былой славой. Карета подана, господа, а пользоваться ею так и не научились за 5 лет, всё копошитесь вокруг неё...
Карету мы получили без лошадей, колес и с одной оглоблей! Если кто-то думает, что нам достались одни «лавры», так он точно «не в материале». В сентябре 2003 года, еще не дав ни одного концерта в новом составе, мы УЖЕ нажили себе массу недоброжелателей! А стройка? А убитая аппаратура?
И заметьте: «Отцов» никто не увольнял! Все уволились сами! А ранее, сами породили свои размолвки! Нам достались руины, которые по кирпичику, рука об руку с государством, в лице Министерства культуры, восстанавливаем. И ни чего не упало нам с неба. Каждый концерт – кровью и потом! Поэтому пусть никто не обижается. На правду нечего обижаться.

Arkady

Ещё бы ложку иметь, вот тогда бы это был мёд! И тоже заметьте, ложка у вас не такая уж и дырявая - государство. В отличие от других пост-песняровских коллективов, которым-таки да, приходится потеть.

Arkady

Цитата: Вячеслав Шарапов от 01 Ноябрь 2007, 15:21:34
И заметьте: «Отцов» никто не увольнял! Все уволились сами!
Заметил. Заметил также и другое: Скорожонка Мулявин выгонял из коллектива несколько раз. В конце концов звездный час настал. Теперь во время концерта можно становиться на свои 4 и целовать мулявинскую гитару. Интересно узнать, за что он так благодарит Бога и судьбу? Само лицемерие.

0505v

Поборов смех,хочется спросить у автора - так кто ж все таки эти "тыя,хто прыклау руку",если среди них нет фамилий Скороженка и Шарапова?Возможно это те,кто уволился по собственному желанию?

Игорь Куницкий

Аркадий, а в чем виноват Вячеслав, что ансамбль под покровительством государства? Ведь БГА его сделал Мулявин. И я не думаю, что оно уж так сильно помогает, так что потеть БГА "Песняры" все-таки приходится (сам видел, как Скороженок на концерте потом обливался).
На счет Скороженка согласен - не очень приятная личность (мое сугубо объективное мнение).

Игорь Куницкий


В.Шарапов

Цитата: Arkady от 01 Ноябрь 2007, 20:10:45
Ещё бы ложку иметь, вот тогда бы это был мёд! И тоже заметьте, ложка у вас не такая уж и дырявая - государство. В отличие от других пост-песняровских коллективов, которым-таки да, приходится потеть.
Бедные, бедные наши бывшие коллеги! Как же им невыносимо тяжко без плановых концертов в белорусской глубинке! Как же им приходится потеть на «корпоративах», отлавливая себя (а иногда и не себя) в чарующих звуках фонограммы!!!

В.Шарапов

Цитата: Arkady от 02 Ноябрь 2007, 17:39:54
Заметил. Заметил также и другое: Скорожонка Мулявин выгонял из коллектива несколько раз. В конце концов звездный час настал. Теперь во время концерта можно становиться на свои 4 и целовать мулявинскую гитару. Интересно узнать, за что он так благодарит Бога и судьбу? Само лицемерие.
(Из трудовой книжки В.Г.Скорожонка) Принят на работу в БГА «ПЕСНЯРЫ» 02.12.1998 года артистом высшей категории. Отметок об его увольнениях В.Мулявиным – нет. Поэтому не пользуйтесь сплетнями и не вводите в заблуждение мировое сообщество!

Arkady

Цитата: Куницкий Игорь от 03 Ноябрь 2007, 01:01:00
Аркадий, а в чем виноват Вячеслав, что ансамбль под покровительством государства?
Игорь, я ни в чем не обвиняю Вячеслава. Кому нравится, тот хвалит, кому нет - критикует. Все современные после-песняровские коллективы имеют свои сайты и форумы, где собираются поклонники и, в основном, хвалят свой любимый коллектив, что позволяет избежать подобного рода конфликты, размолвки и недоразумения.
Данный сайт изначально был посвящен "Песнярам" классического состава определенного периода, а форум - его поклонникам. Или у сегодняшнего БГА нет такой возможности иметь свой собственный форум, где бы можно было обсуждать, как Скорожонок ходит гоголем по базарной площади?

ППК

Что интерестно, как бы не нравились кому-то БГА, но на этой форуме последнее время информационные поводы для обсуждения даёт только БГА. Форум БП - "не про что говорят", форум ПБ - "копошится на месте".
Хочется БГА поздравить с самой грамотной информационной работой (это без иронии).

Arkady