Даўно, даўно тое былоДругое название: Давным-давно это было Язык текста: белорусский музыка: народная слова: народные соло: А. Кашепаров (1979) аранжировка: В. Мулявин (1979) Исполнитель: Песняры (1979) Список альбомов, в которых встречается песня:Щелчок по названию группы откроет список песен группы. Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме. Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте. | Текст песниДаўно-даўно тое было,
Кругом зямлi мора лягло.
А у моры тым жыў люты цмок,
штодня збiраў з людзей аброк. Давалi цмоку ды аброку,
на кожны двор па чалавеку.
А калi з кожнага двара-
Прыйшла пара i на цара. "Цару-цару,прыбiрайся,
Цi сам iдзi,цi жонку пашлi".
Жану сваю пашкадаваў,
Дачку-красу да мора паслаў. Мора сiняе хвалюецца,
Цмок цароунаю любуецца,
З сiня-мора выплывае,
З пашчы агонь выкiдае. Аж сколь узяўся ды тут Юр'я !
Направiў у мора свайго каня. Прабiў цмока зводным кап'ём,
Рассёк цмока вострым мячом.}2р. А а цароуне цар слёзы лье,
А Юр'я у двор дачку вядзе. Перад Юр'ем укленчыў цар,
Пытаецца,што дацi у дар,
"Не трэба мне тваiх дароў,
З сваёй дачкою бывай здароў!" Даўно-даўно тое было... |