Эмiграцкая песняДругое название: Эмигрантская песня Язык текста: белорусский музыка: В. Мулявин (1991) слова: М. Богданович (Максим Богданович) (1914) соло: В. Мулявин (1991) соло: И. Пеня (1991) аранжировка: О. Молчан (1991) Багдановiч М. Iнтымны дзённiк.-Мiнск, 2006.-С. 236. Исполнитель: Песняры (1991) Список альбомов, в которых встречается песня:Щелчок по названию группы откроет список песен группы. Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме. Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте. | Текст песниЁсць на свеце такія бадзягі,
Што не вераць ні ў Бога, ні ў чорта.
Ім прыемны стракатыя сцягі
Караблёў акіянскага порта І няма ім каго тут пакінуць,
Бо нікога на свеце не маюць.
Ўсё ім роўна: ці жыць, ці загінуць, –
Аднаго яны моцна жадаюць: Припев:
Пабываць у краях незнаёмых,
Ды зазнаць там і шчасця і гора,
І загінуць у хвалях салёных
Белапеннага сіняга мора. Але мы – не таго мы шукаем,
Не таго на чужыне нам трэба.
Не рассталіся б мы з нашым краем,
Каб было дзеля нас у ім хлеба. І на вулцы пад грукат, пад гоман,
Дзе натоўп закруціўся рухавы,
Нам маячыцца вёсачка, Нёман
І агні партавыя Лібавы*. Припев (2 раза). Проигрыш. Припев (2 раза) Проигрыш. |