Щелчок по названию группы откроет список песен группы. Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме. Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте.
Каля той карчомцы
Ішлi два чужаземцы.
Адзін чужаземец
Там гарэлку пье.
Другі чужаземец
Дзеўку намаўляе.
В. Мулявін:
Ты дзяўчына-пані,
Паязжай ты з намі.
Будуць табе лапці,
Як у тваёй мамы.
Будуць табе лапці,
Як у тваёй мамы.
Хор:
Ой-ой, павялі дзеўку
Ды чыстымі палямі.
“Ой-ой, варачайся дзеўка
Да атца, да маці”.
“Ой-ой, варачайся дзеўка
Да атца, да маці”.
“Ой-ой, не вярнуся я,
Бо я сораму баюся”.
В. Мулявін:
Ой павялі дзеўку
Цёмнымі барамі,
Прывязалі дзеўку
Да сасны касамі.
Прывязалі дзеўку
Да сасны касамі.
Ды дасталі вогню
З белага камення,
Запалілі сосну
Зверху да карэння.
Запалілі сосну
Зверху да карэння.
Хор:
Ой-ой, гарыць сасна,
Гарыць ды не стухае.
Ой-ой, а --- плача
Дзеўка не сціхае.
Ой-ой, гарыць сасна,
Гарыць ды не стухае.
Ой-ой, а --- плача
Дзеўка не сціхае.
В. Мулявін:
А хто дочак мае,
Няхай навучае.
На заходзе сонца
Ў карчму не пускае.
На заходзе сонца
Ў карчму не пускае.