Я не забыўЯзык текста: белорусский музыка: В. Будник слова: П. Макаль соло: Л. Борткевич (1985) Исполнитель: Сольные проекты музыкантов ВИА "Песняры" (1985) Список альбомов, в которых встречается песня:Щелчок по названию группы откроет список песен группы. Щелчок по названию альбома откроет информацию об альбоме. Щелчок по музыканту откроет информацию о музыканте. | Текст песниЯ не забыў той непаўторны час,
Калі спяшаў да любай ў першы раз,
І стукаў потым асцярожна ў шкло,
Каб ад спалоху шчасце не ўцякло. Прыпеў:
З тае пары прайшло нямала дзён,
Вяртаюся з дарогі ў позні час
Да родных, да нягаснучых акон,
Куды ўжо стукаў незлічона раз.
Дзе свой і шум, і цішыня свая,
І дзе цяпер не госць, а бацька я. І ўсё ж, як падыходжу да дзвярэй,
Заб’ецца сэрца нехаця мацней.
Затоіш подых, насцярожыш слых,
Сябе адчуеш юнаком на міг. Прыпеў:
З тае пары прайшло нямала дзён,
Вяртаюся з дарогі ў позні час
Да родных, да нягаснучых акон,
Куды ўжо стукаў незлічона раз.
Дзе свой і шум, і цішыня свая,
І дзе цяпер не госць, а бацька я. Я не забыў той непаўторны час,
Калі спяшаў да любай ў першы раз,
І стук такі ж амаль нячутны ў шкло,
А гэта значыць – шчасце не ўцякло. Прыпеў:
З тае пары прайшло нямала дзён,
Вяртаюся з дарогі ў позні час
Да родных, да нягаснучых акон,
Куды ўжо стукаў незлічона раз.
Дзе свой і шум, і цішыня свая,
І дзе цяпер не госць, а бацька я. |